Што вам падабаецца і што - не ў Рагачове?
|
|
Уршуля Паляндрауна
Асабова мне падабаюцца прырода, людзі (усё ж), адсутнасць цыган (нічога не магу з сабой зрабіць), гісторыя, якую хацелася б дасканала ведаць. Не падабаецца больш, але гэта больш датычыцца усёй краіны ў цэлым...
Аліна Радачынская
а яшчэ захад там... толькі там такі! і паводка! дрэва ёсць на беразе Дняпра... на ім так думаецца добра))
Marylka Самавыдаляюся
Мне не падабаецца толькі тое,што няма добрых месцаў для моладзі(((((((
Алеся Чумакова
Горад як горад. Нічога асаблівага, калі глядзець вачыма турыста. Некалькі будынкаў дзевятнаццатага стагоддзя, недабіты касцёл, капаліцы ды добраўпарадкаванае гарадзішча з нейкім камнем. Толькі калі чытаеш Караткевіча, успрымаеш тутэйшыя краявіды па-іншаму: усё тут прасякнута загадкавай даўніной.
|